Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2

Скачать 71.76 Kb.
НазваниеПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2
Дата публикации04.03.2014
Размер71.76 Kb.
ТипДокументы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Сярэдняя школа № 201 г.Мінска”

Настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Сярэдняя школа № 201

г. Мінска”

Астапенка

Тамара Аляксандраўна

Мінск, 2013г.

Аўтар: Астапенка Тамара Аляксандраўна

Настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 201 г. Мінска”
Тэма: Пабуджальныя сказы

Мэты: фарміраваць уяўленні пра пабуджальныя сказы; вучыць утвараць пабуджальныя сказы, выкарыстоўваць адпаведныя знакі прыпынку пры афармленні іх на пісьме; развіваць мову, мысленне, арфаграфічную пільнасць; выхоўваць беражлівыя адносіны да птушак

Абсталяванне: мультымедыйная прэзінтацыя, карткі для работы ў групах, дэферанцаванай работы.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

Добры дзень!

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх сяброў.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць.

2. Праверка дамашняга задання

(Пр. 114 (1-3 сказ) на с. 66 і дадаткова вучні высокага ўзроўня складалі сказы, у якіх выражаецца пажаданне, просьба альбо заклік да дзеяння).

- Прачытыйце першы сказ. Што ў ім выражаецца? (пажаданне)

- Які сказ-пажаданне склалі?

- Прачытыйце другі сказ. Што ў ім выражаецца? (заклік да дзеяння)

- Які сказ-заклік да дзеяння склалі?

- Прачытыйце трэцці сказ. Што ў ім выражаецца? (просьба)

- Які сказ-просьбу склалі?

- Што аб’ядноўвае гэтыя сказы? (Яны пабуджальныя).

- Што могуць выражаць пабуджальныя сказы?

- Дадаткова пры спісванні трэба было ўставіць літары ў словах.(Слайд 2) Якую літару ўставілі ў большасці слоў?(ц) Чаму?

- Якое слова лішняя? Чаму? (Чалавек, пасля ч пішацца а, бо [ч] – заўсёды цвёрды.)

3. Новая тэма

3.1 Чыстапісанне

к р п к р п ...

- Разгледзьце першы радок. Якія літары будзем пісаць? Чым яны падобныя? (Абазначаюць зычныя гукі, маюць агульны элемент).

кр..пк.. п...т...льн...к кл...чн...к

- Са слоў збеглі галосныя літары. Якія былі словы? Запішыце.

кропка пытальнік клічнік

- Што агульнага паміж гэтымі словамі? (Яны называюць знакі прыпынку, што ставяцца ў канцы сказа).

- Калі ў сказах ставіцца кропка? Пытальнік? Клічнік?

- Якія знакі прыпынку ставяцца ў канцы пабуджальных сказаў?

3.2 Арфаграфічная размінка (слайды 3, 4)

- Прачытайце верш. Якія літары прапушчаны?

Верабейка ўвесь дрыжы...ь:

- Як тут жы..ь()

Як пражы..ь( )

Набліжаецца зіма –

Цёплай вопраткі н...ма( )

Чык-чырык, чык –чырык ( )

Я ад холаду адвык ( )

Вітка В.

- Якія знакі прыпынку паставім? Чаму?

- Як жывецца вераб’ям на прыканцы восені, зімой? Чаму?

- Як ім дапамагчы? (Слайд 5)

- Запіс сказа пад дыктоўку з каменцірваннем:

Давайце дапаможам птушкам!

- Які сказ па мэце выказвання мы запісалі? Што ён выражае?

3.3 Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Сёння на ўроку мы працягнем гаворку пра пабуджальныя сказы. Будзем вучыцца іх утвараць. Пазнаёмімся са словамі-памочнікамі, якія ўжываюцца ў пабуджальных сказах.

3.4 Паведамленне новага

- Давайце пазнаёмімся са словамі-памочнікамі, якія ўжываюцца ў пабуджальных сказах у пр. 117 на с. 68.

- Прачытайце паведамленне. Назавіце словы-памочнікі.(Слайд 6)

- Якое слова-памочнік ёсць у нашым сказе? (Давайце) Падкрэсліце яго.

- Прыдумайце свае сказы са словамі-памочнікамі.

3.5 Замацаванне

Практ. 119 с. 69

1 варыянт – верш пад лічбай 1

2 варыянт – верш пад лічбай 2

- Прачытайце. Падумайце, якое слова-памочнік трэба ўставіць.

Запішыце свой верш.

- Прачытайце свой сказ. Назавіце слова-памочнік, якое ўставілі.

3.6 Фізхвілінка “Не памыліся, калі ласка”

- Я буду называць каманды, але выконваць іх трэба толькі тады, калі я скажу чароўныя словы “калі ласка”.

Устаньце, калі ласка.

Падыміце рукі.

Калі ласка, папляскайце ў далоні.

Патопайце.

Нахіліцеся ўперад, калі ласка.

Прысядзьце.

Паскачыце, калі ласка.

Ціхенька сядзьце.

Ціхенька сядзьце, калі ласка.

3.7 Назіранне над сказамі-просьбамі

- Без якіх ветлівых слоў не можа абыйсціся пабуджальны сказ вы даведаецеся з пр. 121 на с. 70.

- Прачытайце. Назавіце ветлівыя словы, якія ўжываюць у пабуджальных сказах-просьбах. (Слайд 7)

3.8 Работа ў групах

Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

1 група: Вам трэба прабіць талончык у аўтобусе, а вы стаіце далёка ад кампосцера.

2 група: Надышоў час гуляць з сабакам, а выб хацелі паглядзець да канца мультфільм.

3 група: Вы зачапіліся за нешта вострае і парвалі куртку. Зашыць дзірачку можа толькі мама.

4 група: Вы купляеце цацку і хочаце паглядзець зблізку, як яна працуе.

5 група: Не можаце рашыць задачу.

6 група: Трэба пісаць, а ў ручцы скончыўся стрыжань.

Праверка:

- Якія сказы склалі?

3.9 Дыферанцаваная работа на картках

1 група (сярэдні ўзровень):

Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары.

Паклапа(т, ц)іцеся пра зімуючых птушак. Зрабі(т,ц)е для іх карму(ж,ш)ку. Кожны дзень насыпай(т,ц)е туды насенне і хлебныя кро(ж,ш)кі.

2 група (дастатковы ўзровень):

Прачытайце тэкст. Выпішыце ў сшытак пабуджальныя сказы, устаўляючы патрэбныя літары.

Хутка прыйдзе зіма. Цяжка будзе птушкам знайсці корм. Паклапа(т, ц)іцеся пра зімуючых птушак. Зрабі(т,ц)е для іх карму(ж,ш)ку. Кожны дзень насыпай(т,ц)е туды насенне і хлебныя кро(ж,ш)кі. Птушкі будуць вам удзячны.

3 група (высокі ўзровень):

Са слоў кожнага радка складзіце сказы. Запішыце іх, устаўляючы патрэбныя літары.

птушак, пра, паклапа(т, ц)іцеся, зімуючых

іх, карму(ж, ш)ку, для, зрабі(т, ц)е

і, дзень, кожны, насенне, кро(ж,ш)кі, насыпай(т,ц)е, хлебныя, туды

Праверка задання (слайд 8).

- 3 група чытае сказ. 1 група называе літары, якія ўставілі. 2 група тлумачыць напісанне слоў.

- Якія сказы вы запісалі? Па чым вы здагадаліся? (Па словах-дзеяннях).

- Якія знакі прыпынку можна паставіць у канцы пабуджальных сказаў?

3.10 Слоўнікавая работа

- Адкажыце на пытанні. Словы-адказы запішыце.

Хто ловіць у сетку мух? (павук)

Як называецца наша краіна? (Беларусь)

Куды адносяць лісты і пасылкі? (пошта)

Што без вады плавае? (воблака)

Куды вы складваеце ручкі і алоўкі? (пенал)

Як называюць птушку, якая не ўмее хадзіць, а толькі скачыць? (верабей)

- У групах складзіце пабуджальны сказ з адным з гэтых слоў.

4. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак

- Якія сказы былі галоўнымі на ўроку?

- Якія словы-памочнікі ёсць у гэтых сказах?

5. Рэфлексія (слайд 9)

Закончыце сказ:

Мне спадабалася...

Было цяжка...

Я б хацеў яшчэ...

6. Дамашняе заданне

с. 70 пр. 123

ці

скласці і запісаць 3 пабуджальных сказа

Літаратура:

  1. Валынец Т.М., Ратнікава І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П. Беларуская мова: падручнік для 3 класа устаноў з рускай мовай навучання. Частка 1. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012 г. – 136 с.

  2. Караткевіч З.Ул, Ганчарова Г.Ф.,Шчур Л.М. Тэматычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове, 3 клас. Мазыр: Содействие, 2010 г. – 172 с.

  3. Маўлютава Н.Р. Дыдыктычны матэрыял для правядзення арфаграфічных размінак і хвілінак чыстапісання па беларускай мове. 3 клас: кніга для настаўнікаў пачатковых класаў. Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2009 г. –

62 с.

Карткі для работы ў групах
Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

Вам трэба прабіць талончык у аўтобусе, а вы стаіце далёка ад кампосцера.

____________________________________________________________________________________________________________________________________
Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

Надышоў час гуляць з сабакам, а вы б хацелі паглядзець да канца мультфільм.

____________________________________________________________________________________________________________________________________
Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

Вы зачапіліся за нешта вострае і парвалі куртку. Зашыць дзірачку можа толькі мама.

____________________________________________________________________________________________________________________________________
Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

Вы купляеце цацку і хочаце паглядзець зблізку, як яна працуе.

____________________________________________________________________________________________________________________________________
Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

Не можаце рашыць задачу.

____________________________________________________________________________________________________________________________________
Прачытайце. Складзіце пабуджальны сказ, якім вы папросіце пра дапамогу ў дадзеных абставінах. Запішыце яго.

Трэба пісаць, а ў ручцы скончыўся стрыжань.

____________________________________________________________________________________________________________________________________

Карткі для дыферанцаванай работы
1 група

Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары.
Паклапа(т, ц)іцеся пра зімуючых птушак. Зрабі(т,ц)е для іх карму(ж,ш)ку. Кожны дзень насыпай(т,ц)е туды насенне і хлебныя кро(ж,ш)кі.
__________________________________________________________
2 група
Прачытайце тэкст. Выпішыце ў сшытак пабуджальныя сказы, устаўляючы патрэбныя літары.
Хутка прыйдзе зіма. Цяжка будзе птушкам знайсці корм. Паклапа(т, ц)іцеся пра зімуючых птушак. Зрабі(т,ц)е для іх карму(ж,ш)ку. Кожны дзень насыпай(т,ц)е туды насенне і хлебныя кро(ж,ш)кі. Птушкі будуць вам удзячны.
__________________________________________________________
3 група
Са слоў кожнага радка складзіце сказы. Запішыце іх, устаўляючы патрэбныя літары.
птушак, пра, паклапа(т, ц)іцеся, зімуючых

іх, карму(ж, ш)ку, для, зрабі(т, ц)е

і, дзень, кожны, насенне, кро(ж,ш)кі, насыпай(т,ц)е, хлебныя, туды

__________________________________________________________

Добавить документ в свой блог или на сайт

Похожие:

Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Проектно-образовательная деятельность по формированию у детей навыков безопасного поведения на улицах и дорогах города
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Цель: Создание условий для формирования у школьников устойчивых навыков безопасного поведения на улицах и дорогах
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
«Организация воспитательно- образовательного процесса по формированию и развитию у дошкольников умений и навыков безопасного поведения...
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Цель: формировать у учащихся устойчивые навыки безопасного поведения на улицах и дорогах, способствующие сокращению количества дорожно-...
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Конечно, главная роль в привитии навыков безопасного поведения на проезжей части отводится родителям. Но я считаю, что процесс воспитания...
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Поэтому очень важно воспитывать у детей чувство дисциплинированности и организованности, чтобы соблюдение правил безопасного поведения...
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Всероссийский конкур сочинений «Пусть помнит мир спасённый» (проводит газета «Добрая дорога детства»)
Программа по формированию навыков безопасного поведения на дорогах и улицах «Добрая дорога детства» 2 iconПрограмма по формированию навыков безопасного поведения на дорогах...
Поэтому очень важно воспиты­вать у детей чувство дисциплинированности, добиваться, чтобы соблюдение правил безопасного поведения...

Школьные материалы

При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
100-bal.ru
Поиск