Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология





НазваниеОбщество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология
страница24/43
Дата публикации23.07.2014
Размер5.36 Mb.
ТипДокументы
100-bal.ru > История > Документы
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   43

Литература


  1. Беларуска-рускі слоўнік / Пад рэд. А.І.Падлужнага, 3 выданне. – Мн.: Бел.энцыклапедыя, 2003. – Т. 2. – с. 18.

  2. Власова М. Русские суеверия. Спб.: Азбука классика, 2001. – 672с.

  3. Зеленин Д.К. Избранные труды. Очерки русской мифологии. – М.: «Индрик», 1995. – С. 228.

  4. Коваль У.І. Народныя ўяўленні, павер і і прыкметы. Гомель.: Бел. агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1995. – 179с.

  5. Словарь русских народных говоров. СПб.: Наука, 2002. – вып.16. – С. 83

  6. Cловарь русского языка XI – XVIIв. – М.: Наука, 1979. – Вып.6. – С. 98.

  7. Словарь русского языка / в 4т. – М.: Русский язык, 1985. Т. 1. – С. 614.

  8. Словарь современного литературного языка / в 20 т. – М.: Русский язык, 1993. – Т.4. – С. 846.

  9. Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. – Мн.: Бел..энцыклапедыя, 1983. – С. 210.

  10. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М.Р.Судніка. – Мн.: Бел энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2002. – С. 243.

  11. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. К.К.Атраховіча: У 5 т. – Мн.: Бел. савец. Энцыклапедыя, 1978. – Т. 2. – С. 483-484.

  12. Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка. В 4т. – М, 1980. Т.1. – С. 709.

  13. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Рэд. В.У. Мартынаў. Мн.: Навука і тэхніка, 1985. – Т.3. – С. 336.


В.І. Сянкевіч (Брэст)
ЭКСТЭНСІЯНАЛЬНЫЯ І ІНТЭНСІЯНАЛЬНЫЯ АСПЕКТЫ ФРАЗЕАЛОГІІ: ФРАЗЕАЛОГІЗМ І ПЕРЫФРАЗА
1.0. Правамерна, на нашу думку, паставіць пытанне: ці з’яўляецца фразеалогія моўным сродкам вобразнага адлюстравання рэчаіснасці, ці складае яна інструментарый разумення гэтай жа самай рэчаіснасці? Інакш можна запытаць: меркаванні ці пункты гледжання носьбітаў мовы прадстаўляе і прэзентуе нам фразеалогія? Адказ на пастаўленае пытанне мае матадалагічнае значэнне. Пункт гледжання – прынцыпова не тое, што меркаванне (Мне бачыцца…, Мне здаецца…). Пункт гледжання належыць сузіранню, а не бачанню. Поле зроку звязана з катэгарызацыяй – яно разумеецца як ёмістасць: аб’екты знаходзяцца ў полі зроку – уваходзяць у поле зроку і выходзяць з яго. Меркаванне ж служыць асновай для вобразнага адлюстравання і канцэптуалізацыі рэчаіснасці. Адказ на пастаўленае пытанне звязаны з разглядам фразеалагізмаў як экстэнсіянальных адзінак маўлення або як інтэнсіянальных элементаў мовы.

1.1 Перадусім адзначым, што падзел элементаў-адзінак па прынцыпу “экстэнсія (пункт гледжання) – інтэнсія (меркаванне)” з’яўляецца універсальным для мовы-маўлення. Можна, на нашу думку, заўсёды паставіць пытанне: з чым мы маем справу – з канцэптуальным элементам мовы ці катэгарыяльнай адзінкай маўлення?

1.1.1 Супаставім словы п’яніца і забойца. Гэтыя марфалагічна падобныя адзінкі належаць розным кантэкстам: першае – інтэнсіянальнаму, другое – экстэнсіянальнаму. Лагічнай падставай для слова п’яніца з’яўляецца выказанае ацэначнае меркаванне. Выказнікавай прыродай тлумачыцца і прэдыкатыўнае выкарыстанне гэтага слова. Гаворачы можа выказаць ступень сваіх адносін да пьяніцы: п’янчужка, п’яніца пракляты, мачыморда і г.д. П’янства як асацыяльная з’ява асуджаецца грамадствам, але ў гэтай з’яве адстутнічае юрыдычная перспектыва.

Іншая справа – забойца. Назваць чалавека забойцам – значыць здзейсніць акт катэгарызацыі, навесіць на яго “ярлык”-пасведчанне. Такі перфарматыўны акт мае вядомыя наступствы. Забойства – прававая катэгорыя. Намінацыя забойца дачыняецца да падзеі – забойства.

1.1.2. Катэгарыяльнае і канцэптуальнае адрозненне маюць таксама прыметы (прыкметы). Супаставім словазлучэнні белы снег і мяккі снег, халодны снег. Першае словазлучэнне – гэта апісанне (дэскрыпцыя), другое – характарыстыка. Прыкмета белы мае не адносны, а абсалютны (катэгарыяльны) характар. Снег белы не для нас – ён сам па сабе, незалежна ад нас, белы. З дапамогай адзначанай прыкметы адбываецца катэгарызацыя. Прыкмета белы мае шырокі выхад у намінатыўную сферу мовы.

Вылучаюцца субстантыўныя прыродныя кагэгорыі: белы грыб, белая гарачка, белакроўе, белакапытнік, белакачанная капуста, белакудранік, белае мяса, белая раса, белы пясок. Шырока прымяняецца прыметнік белы ў сферы субстантыўнай сацыяльнай катэгарызацыі: белабілетнік, белагвардзеец, беладрэўшчык, белапалякі, белашвачка, белаэмігрант. Адзначым таксама тэрмналагічную (наменклатурную) скіраванасць прыметніка белы: белы верш, белы вугаль, белы шакалад, белыя ночы, белы хлеб.

Істотным з’яўляецца ідэалагічная патэнцыя прыметніка белы: белая армія, белая гвардыя, белы тэрор, белая банда, белыя, белапанская Польшча. Прыкмета белы выяўляе здольнасць да с і м в а л і з а ц ы і. Абсалютна сімвалічны статус маюць намінацыі тыпу белая косць, беларус, белы свет, белая гарачка і т.п. Нельга, нарэшце, не адзначыць паэтычныя мажлівасці прыметніка белы: белая лебедзь, белапенны, белы свет.

1.1.2 Прыметы мяккі, халодны не з’яўляюцца аб’ектыўнымі прыкметамі снега. Для аднаго снег можа з д а ц ц а халодным і мяккім, для другога – такім не будзе. Бываюць выпадкі, калі снег можа п а к а з а ц ц а гарачым (Аповесць Ю.Бондарава называецца “Гарачы снег”). Падставай для такіх прымет з’яўляецца суб’ектыўнае пачуццёвае ўяўленне. Прэскрыптыўныя прыметнікі, абазначаючы адносную прымету, маюць у якасці сваёй падставы ўяўленне пра норму, напр., ўяўленне пра нармальную тэмпературу, нармальныя адносіны.

Адзначаныя прыметы маюць адносны характар – уступаюць у а п а з і т ы ў н ы я сістэмныя адносіны: халодны – цёплы, мяккі – цвёрды. Такія прыметнікі характарызуюцца інтэнсіянальнай велічынёю – ступеню. У адрозненне ад экстэнсіянальнай меры, ступень – катэгорыя граматычная (фармальная).

Прыметнікі тыпу халодны, мяккі, не маючы субстантыўных патэнцый, не выкарыстоўваюцца ў намінатыўнай сферы. Заснаванныя на вобразе-ўяўленні, яны задзейнічаны ў галіне характарыстыкі – выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні. Мае месца інтэнсіянальная трансфармацыя іх значэння: мяккі (пра чалавека) ‘які лёгка паддаецца чужому ўплыву; хісткі, няўстойлівы’, ‘сардэчны, спагадлівы, чулы’, ‘нястрогі, паблажлівы’; мяккацелы ‘які лёгка паддаецца чужому ўплыву; бязвольны, бесхарактарны’ (ТСБМ). Такім пераносам абумоўлена мнагазначнасць слова.

Канцэптуальная прымета (мяккі) фарміруе вобраз-характарыстыку, з дапамогай катэгарыяльнай прыкметы (белы) за фрагментамі рэальнасці замацоўваюцца назвы.

1.2. Наколькі правамерна адносіць да фразеалогіі экстэнсіянальныя (іменныя, катэгарыяльныя адзінкі мовы)? Напрыклад, перыфразу? Белыя мухі – сняжынкі, раніца жыцця – маладосць, дары прыроды – фрукты, блакітны акіян – паветра, узброеныя сілы – армія, мазгавая эліта – вучоныя, камандзір вытворчасці – дырэктар, камбінат здароўя – санаторый, блакітны экран – тэлевізар, працаўнікі мора – маракі, працаўнікі сталёвых магістралей – чыгуначнікі, чорнае золата – нафта, народныя дазорныя – міліцыя [3, c. 137-143].

Менавіта ў перыфразе найбольш выразна пацвярджаецца думка В.Гумбальта пра тое, што слова – не прадстаўнік рэаліі, а в ы р а ж э н н е ўласнага нашага погляду на яе. Калі, напрыклад, у санскрыце слон называецца то двойчы п’ючым, то надзеленым рукой, то кожная з гэтых намінатыўных адзінак утрымлівае ў сабе асаблівы сэнс, хаця ўсё яны называюць адзін і той жа клас рэферэнтаў [1, с. 85].

Не валодаючы ўласцівасцю камунікатыўнасці, перыфраза нічога новага не паведамляе, а толькі адкрывае (высвечвае) у рэферэнце яшчэ невядомую сэнсавую грань, выстаўляе яго ў незвычайным святле, прыўносячы свежасць і ўрачыстасць. Зразумела, што такіх граняў можа быць “непачаты” край і толькі ад генія майстра залежыць іх адкрыццё для шырокай публікі.

Сэнсавай невычарпальнасцю рэферэнта, уменнем майстра глянуць на аб’ект пад розным вуглом зроку і тлумачыцца наяўнасць разнастайных намінатыўных ідэалізуючых адзінак у дачыненні да аднаго рэферэнта. Беларусь – гэта і Зямля пад белымі крыламі, і Краіна блакітных азёр, і Радзіма Купалы і Коласа. У перафразы крыецца магчымасць па-рознаму назваць адзін і той жа рэферэнт, зафіксаваць розныя пункты гледжання на яго.

Перыфразы – пэўнага роду аказіянальныя “тытулы” рэалій. Знамянальна тое, што ў такім аказіянальным “тытулаванні” ўжываюцца узуальны тытулы суб’ектаў – цар, кароль, гаспадар (спадар); напр.: цар пушчы, гаспадар пушчы – зубр; гаспадар вадзяной хаткі – бабёр, каралева бензакалонкі і да т.п. Для параўнання можна адзначыць “тытулярную імпатэнтнасць” слова таварыш. Ні адной перыфразы з гэтым словам нам не сустрэлася. Яно не “таварышуе” з працэдурай катэгарызацыі з яе цягаценнем да буйнага, магутнага, законнага.

Працэдура стварэння перыфразы даволі простая. Неабходна прыкмеціць, чым славіцца (вядомы, знакаміты) рэферэнт. Напрыклад, в я д о м а, што на Беларусі нарадзіліся такія знакамітыя людзі, як Янка Купала і Якуб Колас, в я д о м а, што з Беларусі паходзяць знакамітыя адраджэнцы Сымон Будны і Францыск Скарына, в я д о м а, што Беларусь славіцца сваімі азёрамі і да т.п. Такая культурная кампетэнцыя (асвядомленасць) параджае перыфрастычныя пазітыўныя аказіянальныя назвы Беларусі: Радзіма Скарыны, Зямля Скарыны і Сымона Буднага, Зямля Купалы і Коласа, Край блакітных азёр і да т. п. В я д о м а, што ў Антарктыдзе холадна. Зыходзячы з такой інфармацыі, Антарктыду можна назваць Сусветным халадзільнікам, Ледзяным мацерыком і да т.п.

Такім чынам, перыфраза мае выразна намінатыўную (экстэнсіянальную) арыентацыю. У перафразе не выражаецца меркаванне (ацэнка), а толькі пункт гледжання. Залічваючы намінатыўную па сваёй сутнасці перыфразу да ліку фразеалогіі, мы, каб быць паслядоўным, павінны лічыць фразеалагізмамі і іншыя паняційна-экстэнсіянальныя адзінкі, напрыклад, неаднаслоўныя тэрміны. Гэта традыцыйна і робіцца: каленчаты вал, мірнае суіснаванне, удзельная вага, сельскагаспадарчая арцель, часціна мовы, перадавы артыкул, тайнае галасаванне, ратацыйная машына, бухгалтарскі ўлік, вегетацыйны перыяд, дэвонская эра, адзіночны лік і да т.п. [3, c. 137-143 ]. Наколькі правамерны такі погляд на фразеалогію?

1.2.1. Канцэпт – не тое, што катэгорыя. Пластычнаму ўспрыманню рэальнасці супрацьпастаўляецца вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.

Канцэпт – вытворнае асацыятыўнай дзейнасці нашай свядомасці. Канцэптуалізаваць рэчаіснасць – значыць п р а д с т а в і ц ь яе сістэмай уяўленняў, абазначыць. “Канцэпт нараджаецца як вобраз, але, з’явіўшыся ў свядомасці чалавека, гэты вобраз здольны прасоўвацца па ступенях абагуленасці. З павелічэннем ступені абагуленасці канцэпт паступова пераўтвараецца з пачуццёвага вобраза ва ўласна мысліцельны. Разам з тым, той агульнавядомы факт, што любы канцэпт трэба тлумачыць на прыкладзе, сведчыць пра вобразную прыроду любога канцэпту” [2, c. 5].

Кожны фразеалагічны зварот асацыіруецца з вобразам, напр.: выпінацца са скуры, кішкі пераядаць, кляваць носам, трэсці кішэню, падтуліць хвост, зубы з’есці, галаву звесіць, круціць носам і да т.п. Перыфраза, наадварот, звязана з пластычным успрыманнем свету, напр.: мяккае золата, чорнае золата і да т.п.

Такім чынам, фразеалогія належыць інтэнсіянальным маўленчым кантэкстам, у якіх адбываецца канцэптуалізацыя (“бачанне”) рэчаіснасці. Экстэнсіянальныя адзінкі маўлення ствараюць цалкам адметны корпус адзінак, звязаных з працэдурай катэгарызацыі рэчаіснасці.
Літаратура
1. Гумбольдт В. О различии строения человеческих языков и его влиянии на духовное развитие человеческого рода // Хрестоматия по истории языкознания ХIX–ХХ в. – М.: Просвещение, 1979.

2. Попова З.Д., Стернин И.А. Понятие “концепт” в лингвистических исследованиях. – Воронеж: Воронежский ГУ, 1999.

3. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. – М.: Вышэйшая школа, 1976.


С.М. Струкава (Гомель)
ЭТНАКУЛЬТУРНАЯ ПЕРАДГІСТОРЫЯ АДНАГО ВЯДСКАГА ФРАЗЕАЛАГІЗМА
У вядскіх гаворках зафіксаваны цікавы ўстойлівы выраз Святы Валасень са значэннем 'ніякае не свята, адсутнасць свята': "сёння Святы Волосень" [4]. Паходжанне гэтага фразеалагізма няяснае, яго "зашыфраванасць" найперш абумоўлена незразумелым з улікам жывых матывацыйных сувязей словам "Валасень". Гіпатэтычна можна меркаваць, што Валасень мае тэанімічную матывацыю, мы маем на ўвазе суаднесенасць з назвай бажаства Волас, якому пакланяліся ў часы язычніцтва славяне пры вялікім князі Уладзіміры да прыняцця ім хрышчэння. Паколькі этнакультурная перадгісторыя узнікнення ўказанага ўстойлівага выразу можа быць звязана з імем Волас, аб кульце гэтага славянскага бажаства больш падрабязней.

Волас (Вялес), на думку некаторых міфолагаў, быў богам багацця, плоднасці жывёлаў, ураджайнасці раслінаў і ў той жа час богам варажбы і валадаром падземнага царства; такая супярэчлівасць выклікае спрэчкі сярод вучоных-міфолагаў. У старажытных летапісах тэонім Волас згадваецца як язычніцкае сонечнае бажаство, у гэтым выпадку ён адпавядае грэчаскаму Фебу-Апалону, які ў пэўным сэнсе з'яўляўся ўвасабленнем сонца.

У далейшым хрысціянскімі аналагамі язычаскага бога на Беларусі стаў Святы Мікалай Мірлікійскі (Святы Мікалай). Па сугучнасці найменняў язычаскае бажаство злілося і са Святым Уласам (руск. Власием). Дваістасць імені старажытнага бога Вялеса Я. Карскі тлумачыць менавіта ўплывам імені святога "Власия", якое па-руску павінна было мець выгляд "Волосий" [6, с. 153].

Сама назва бажаства Волас матывацыйна звязана з воласам, шэрсцю, шкурай звера, паколькі вядома, што важным атрыбутам славянскага ідала з'яўляліся валасы – поўсць. У "Вопыце апавядання пра старажытных рускіх" Б.Успенскі адзначаў, што Волас, падобна грэчаскаму Пану або егіпецкаму Анубісу, лічыўся апекуном жывёлы і меў выяву, па ўсёй верагоднасці, з галавой сабакі. Яму прыносілі ў ахвяру авечак і коз: "І зараз можна бачыць, што просталюдзіны па падабенстве імені, даручаюць апякунства святому Уласію статкі сваіх жывёл і што, пры першым выгане іх на паству, выносіцца ікона гэтага святога" [8, с. 928].

Ёсць меркаванне, што Волас (Вялес) быў татэмным продкам старажытных паляўнічых, яго таксама ўяўлялі ў зааморфным абліччы, якое змянялася з цягам часу. Да Воласа (Вялеса) мелі дачыненне жрацы-волхвы (літаральна "валасатыя"), апранутыя ў звярыныя шкуры. Яны лічылі, што бажаство знаходзіцца па той бок быцця, з'яўляецца ўладыкам паралельнага свету, нябачнага жывым, і імкнуліся сваімі падчас жорсткімі дзеяннямі, звязанымі з ахвярапрынашэннем, устанавіць сувязь паміж гэтымі двума светамі.

Адгалоскі пакланення старажытнаму бажаству Воласу знаходзяць праяўленне ў народных звычаях, прынамсі, ў зімовых традыцыйных калядных скоках, якія суправаджаліся закрыццём твара звярынымі маскамі і апрананнем кажухоў з вывернутым наверх футрам, якое імітавала звярыную шэрсць. Звычай пераапранацца на каляды з выкарыстаннем такіх масак трывала захаваўся па сённяшні дзень і ўскосна сведчыць пра рэліквію старажытных часоў. "Велесавымі днямі" называлася, дарэчы, другая палова зімовых каляд (першы іх тыдзень прысвячаўся ўласна сонцазвароту).

З улікам той істотнай ролі, якую адыгрывала бажаство Волас у жыцці славян-язычнікаў, можна меркаваць, што ў складзе фразеалагізма Святы Валасень кампанент Валасень – суфіксальнае ўтварэнне ад тэоніма “Волас”. Павышае верагоднасць гэтай версіі той факт, што тэанімічную інтэрпрэтацыю маюць многія анамастычныя найменні з коранем волас-.

Так, са славянскай міфалогіяй, а менавіта з богам Воласам (Велесам) звязваюць першапачатковыя матывы ўзнікнення астроніма Уласажэлец, валоскі, валосны многія вучоныя, такое разуменне адстойваў, напрыклад, Д.Свяцкі. Такую думку выказвае і Ц.Авілін, які старажытнарускае власожилишти, інтэрпрэтуе як "месца, дзе жыў Вялес, сама апраметная ці ўваход у яе". "З цягам часу ў назве ВласежелищеВласежарище.. засталося толькі імя (Вялес), якое асацыявалася ў народзе з валасамі (Валосны) – "Велес чесався и волосья разбросал" [5], а не з месцам, дзе ён жыў, як гэта было напачатку" [1, с. 122].

Сувязь назвы з язычаскім богам адзначае этымолаг М. Рут, які інтэрпрэтуе зыходнае "Волосостожары" як 'сузор'е Воласа (Велеса)' на той падставе, што лексема "стожары" можа абазначаць любое сузор'е. Калі прыняць паходжанне назвы ад славянскага бажаства Воласа (Велеса) заўважае М.Рут, то становіцца зразумелым распаўсюджанне і форм Весажары, Вісажары і пад., гэта – сцяжэнне незасведчанай формы Велесажары, утворанай ад варыянтнага імя бога Велес [10].

З пэўнай доляй імавернасці мяркуюць, што культ Воласа, зааморфнага бажаства, спецыфічна адлюстраваны ў старажытных антрапонімах Влас, Власарь, Власий, Власо, Власян, Волос, Волосарь, Волосовец, Волх, Волхв, паходжанне якіх А.Бажэнава адназначна звязвае з матывацыйнай прыкметай 'валасаты, апрануты ў шкуру звера' і ілюструе іх канкрэтнымі прыкладамі: "Волос" (у Густынскім летапісе; 996 г.), "Волос" (у Ноўгарадзе; 1183, 1187); "Волосовиць" ("И убиша Сбышку Волосовиця"; 1194, 1230), "Волос Блудкинич" (у наўгародскім першым летапісе), "Волос" (ва ўкладной грамаце Варлаама Хутынскага;1200, 1618, 1664); "Волосовец" ("сын Волосов", на Русі Вялікай, 1618, 1664), "Волос" (бельскі селянін; 1506, 1605, 1668), "Волосарь", "Волосатый" (масквічы), "Волос" (у Сурожы; 1516), "Власян" (балгарын; 1534), "Волос" (з Холма; 1583), "Волосатый" (баярын смаленскі; 1609) і інш. [3, с. 90].

Суаднесенасць з тэонімам прасочваюць у тапанімічных назвах, напр. вёсак Валосовічы (Акцябрскі, Рагачоўскі, Чачэрскі р-ны), возера Волас (Браслаўскі р-н), вёсак Валосавічы (Кіраўскі, Шклоўскі р-ны), хутар да 1972 года Валасані (Іванаўскі р-н), вёскі Валасачы (Ляхавіцкі р-н) [2]. А.Рогалеў выказвае версію, што ў абласным горадзе Гомелі (р-н Валатава) на валатаўской гары ў язычніцкую эпоху знаходзіўся цэнтр пакланення гэтаму славянскаму бажаству. Правамернасць гэтага меркавання, на яго думку, у пэўнай ступені абумоўлівае адзначаемы некаторымі даследчыкамі паралелізм форм Волос – Велес – Волот – Велет, якія ўзыходзяць да старажытнейшага індаеўрапейскага кораня *vel-, што ў сваю чаргу можа ўказваць на сувязь паданняў пра волатаў (якія насялялі Валатаву) з культам Воласа (Вялеса) [9, с. 27]. Далей ён адзначае, што ў ваколіцах Гомеля ў сярэдзіне 15 стагоддзя існавала сяло Волосовичи, назва якога ў "Рэестры рэвізскай гаспадарскай Гомейскай воласці" (1560) згадвалася ў форме Волосковичи, а 1681 годзе гомельскаму замку належалі ворныя землі ва ўрочышчы Волосково. Заўважым, што бажаству ВоласВялес пакланяліся ў дахрысціянскі час і іншыя славяне, паколькі аналогіі ў тапаніміі адзначаюцца і на іх тэрыторыі.

У паўднёва-славянскай абраднасці ў дзень Св.Уласа, які прысвячаўся апекуну рагатай жывёлы, абрады і звычаі ў асноўным былі накіраваны на забеспячэнне здароўя і пладавітасці жывёлы, што знаходзіць адлюстраванне ў семантыцы шэрагу назваў гэтага свята: ["Каровіна свята"] паўднёва-ўсходнесербскае Власи, Власов дан, балгарскае Власовден, Влас, Власувица, волски празник [7, с. 86].

Гаворачы пра вядскі фразеалагізм Святы Валасень пры недастатковай наяўнасці іншых фактаў, можна прыняць гіпотэзу, што першапачаткова гэты выраз абазначаў святочны дзень, звязаны з культам Воласа. Пасля, са знікненнем язычніцтва і прыняццем хрысціянства, патрэба пакланяцца язычніцкаму богу адпала, перастала існаваць само свята, прысвечанае гэтаму бажаству, і выраз хутчэй за ўсё набыў пераасэнсаваны характар.
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   43

Похожие:

Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбразовательная программа для учащихся «Славянская мифология»
Развитие эмоционально-чувственной сферы ребенка является важным в формировании основ личности, так как современное прагматическое...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Методическая разработка интегрированного урока географии и информатики в 8 классе
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат: славянская мифология
Какие виды источников можно еще использовать, чтобы трансформировать, древнеславянские языческие верования?
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология icon«Откуда есть пошла славянская письменность»
Учебно-методический комплекс предназначен для студентов, обучающихся по специальности 032001 «Документоведение и документационное...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРабочая программа дисциплины «Славянская мифология и фольклор города»
Программа рассмотрена на заседании кафедры русской и зарубежной литературы (протокол №1 от «21» сентября 2013 г.)
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconУроки физики Кирилла и Мефодия: виртуальная школа Кирилла и Мефодия. 10 класс
Номенклатура цифровых образовательных ресурсов локального доступа (библиотека мбоу «сош №2»)
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconА. С. Пушкин и славянская мифология
Слово "культура" происходит от слова "культ" вера, обычаи и традиции предков. Тот, кто забывает это,- не имеет права счи­таться культурный...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбщероссийское движение «трезвая россия» международная славянская...
Молодежная антинаркотическая федерация россии всероссийское движение «молодежь за трезвую россию»
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconИнформационная справка об окружных Кирилло-Мефодиевских чтениях «Славянская...
Апреля 2012 года на базе гбоу сош с. Чубовка прошли I окружные Кирилло-Мефодиевские чтения
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconСлавянская мифология и очень древние надписи
Руси. По этим темам нами написано много статей; однако вопрос о применении этих надписей для исследования древней славянской мифологии...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбщероссийское движение «трезвая россия» международная славянская...
Основы собриологии, профилактики, социальной педагогики и алкологии (Материалы XXII международной конференции-семинара). /Под общей...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconТемы рефератОВ: Алкивиад и Александр Македонский как носители ценностей...
Античные воззрения на культуру и природу человека: Гомер, Гесиод, Тит Лукреций Кар


Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
100-bal.ru
Поиск