Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология





НазваниеОбщество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология
страница35/43
Дата публикации23.07.2014
Размер5.36 Mb.
ТипДокументы
100-bal.ru > История > Документы
1   ...   31   32   33   34   35   36   37   38   ...   43

5. ФРАЗЕОЛОГИЧЕСКИЕ ЕДИНИЦЫ

В СТИЛИСТИЧЕСКОМ АСПЕКТЕ
С.В. Асабіна (Гродна)
ЭМАЦЫЯНАЛЬНАЯ ФУНКЦЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ І ПРЫКАЗАК (НА ПРЫКЛАДЗЕ ТВОРАЎ М. ЛЫНЬКОВА)
У творах М. Лынькова, як і ў творах іншых аўтараў, фразеалагізмы і прыказкі выконваюць шматлікія і разнастайныя стылістычныя функцыі узуальнага і аказіянальнага характару. Да ліку узуальных адносяцца: намінатыўная функцыя, функцыя лаканізацыі маўлення, функцыя вобразнага выказвання, ацэначная, эмацыянальная і экспрэсіўная функцыі. Тут спынімся толькі на адной з гэтых функцый – эмацыянальнай, сутнасць якой заключаецца ў здольнасці фразеалагічных і прыказкавых адзінак выражаць пэўныя пачуцці і эмоцыі чалавека.

Асаблівасцю выкарыстання фразеалагізмаў амаль усіх семантыка-граматычных разрадаў з’яўляецца тое, што яны, называючы асобу, прадмет, прымету, дзеянне, разам з тым выражаюць яе ўнутраны, эмацыянальны стан – адначасова выконваюць намінатыўную і эмацыянальную функцыі. Эмацыянальная афарбоўка такіх фразеалагізмаў выступае як устойлівы элемент іх сэнсавай структуры. Фразеалагізмы могуць, напрыклад, выражаць:

1) незадаволенасць: сукін сын, гад падкалодны, дубовая галава; 2) пагарду: юдаў пацалунак, асіна плача па кім, каб зямля не насіла каго; 3) насмешку: ад зямлі не адрос, малако на губах не абсохла у каго; 4) страх: як асінавы ліст, як мыш пад венікам, ні жывы ні мёртвы, мурашкі забегалі па целе у каго, каго, чыім, мароз пайшоў па спіне (па скуры) у каго, каго, чыёй, ледзяніць кроў <у жылах> каго <чыіх>; 5) смутак, здзіўленне: як у ваду апушчаны, лыпаць вачыма; 6) трывогу: як на іголках, не знаходзіць сабе месца; 7) захапленне, задавальненне: светлая галава, залатыя рукі, на сёмым небе.

Ёсць у мове і такія выразы, якія ў залежнасці ад моўнай сітуацыі здольны перадаваць розны эмацыянальны стан асобы. Так, фразеалагізм зелянее ў вачах (у каго), перадае стан хвалявання, болю, злосці. Напрыклад, гэтак выяўляецца злосць партызанскага камандзіра, якога раздражняюць бясконцыя размовы пра замужжа Гарпіны: – А пры чым тут Гарпіна? – запытаўся бацька Мірон, у якога пачынала зелянець у вачах ад гэтага ачмурэння [5, т. 5, с.251]. Гэты ж фразеалагізм М.Лынькоў часам змяняе, «згушчае фарбы»: замест параўнальна «мяккага» зелянець выкарыстоўвае дзеяслоўны кампанент, насычаны трагічнай афарбоўкай – счарнець, калі эмацыянальны стан асобы дасягае кульмінацыі: Нібы свет белы памутнеў, счарнела ў вачах адразу [5, т. 3, с.348]. У апошнім праілюстраваным прыкладзе гаворка ідзе пра гераіню аповесці «На чырвоных лядах» Настулю, якая даведалася пра тое, што на сходзе будуць спаганяць нядоімку, а значыць, забяруць апошні сродак існавання – цялушку. Гэты аўтарскі варыянт апраўданы яшчэ і тым, што пісьменнік ужывае поруч два фразеалагізмы: свет белы, які памутнеў, і як вынік – стан асобы ў гэтым свеце: счарнела ў вачах. Гэты ж фразеалагізм можа выражаць стан болю: «Вось [матка] дагнала яго, злосная, узрушаная, і дала так па загрыўку, што ў Мішкі пазелянела ўваччу і ён уткнуўся носам у зямлю, балюча накалоўшыся на хваёвую шышку» [5, т. 3, с.104]. У згаданай ужо аповесці «На чырвоных лядах» ў сітуацыі, калі пастушка Валодзьку абвінавачваюць у крадзяжы і абзываюць злодзеем, гэтым выразам перадаецца адчуванне «без віны вінаватага», пачуццё несправядлівасці, якую хлопчык не можа выказаць: Пазелянела ўваччу, ледзь устояў, сліну праглынуў, салёную [5, т. 3, с.455]. У апошніх двух прыкладах назіраем аўтарскі варыянт агульнаўжывальнага фразеалагізма пазелянець у вачах у каго – пазелянець уваччу, што ўзнік па аналогіі з ужо існуючымі ў мове выразамі тыпу стаяць уваччу каму, перад кім, у каго.

Сярод фразеалагізмаў, што выразна выконваюць эмацыянальную функцыю, у творах М. Лынькова надзвычай шмат выразаў з кампанентам сэрца: сэрца заходзіцца ў каго, сэрца як не выскачыць у каго, сэрца абрываецца ў каго, чыё, сэрца ледзянее ў каго і інш. Найбольш часта (28 выпадкаў) ужываецца фразеалагізм сэрца заходзіцца (у каго) у значэнні ‘хто-небудзь перажывае вялікую радасць ці моцную трывогу, хваляванне’. І гэта невыпадкова: лірычна-рамантычны стыль пісьменніка, асабліва на пачатку творчасці, якраз і выяўляецца праз адлюстраванне душэўных зрухаў, «жыцця сэрца». Здольнасць героя ўсёй істотай успрымаць гукі народнай песні, калі сэрца не толькі зойдзецца, але і прыпыніць свой рух, характарызуе асобу глыбока эмацыянальную: Аж сэрца зойдзецца ды замрэ – от жа песня гэтая ды цябе захлыне… [5, т. 1, с. 240]. Імклівы рух пачуцця, непадзельны ад руху-лёту ўсяго навакольнага, у апавяданні «Талісман» перадаецца праз паўтарэнне асноўнага кампанента ‘сэрца’ і ўдакладненне, расшыфроўку кампанента ‘зойдзецца’, бо мала толькі аднаго слова, каб перадаць тое надзвычайнае ўзрушэнне, што валодае героямі: Ляцець і зліцца з дзікім посвістам ветру, … а сэрца, сэрца зойдзецца, затахціць [5, т. 1, с. 283]. Часам гэткае насычанае «жыццё сэрца» выклікана прадчуваннем шчасця, чаканнем сустрэчы з дарагім чалавекам, калі герой стаіць літаральна на парозе свайго шчасця: Стукаю, а ў самога сэрца так і заходзіцца, нібы выскачыць хоча ад чакання, ад радасці [5, т. 1, с. 124]. Дарэчы, у гэтым прыкладзе выразна адчуваецца зліццё ў адзінае двух выразаў: сэрца заходзіцца + сэрца як не выскачыць. У многіх апавяданнях надзвычай насычаны эмоцыяй стан душы герояў выкліканы станоўчымі навінамі, радаснымі падзеямі, калі нават боль бывае радасным, калі пераплятаюцца розныя пачуцці, успрыманні: Некалькі дзён абхадзіла Быстрова родную акраіну, і калі знаходзіла старыя знаёмыя хаціны,.. тады нейкім шчымячым болем заходзілася сэрца [5, т. 1, с. 426].

21 раз ужываецца фразеалагізм сэрца сціскаецца (у каго <ад чаго>) у значэнні ‘каму-небудзь нязносна цяжка ад душэўнага болю за каго-, што-небудзь’. У апавяданні «Сустрэчы» гэты выраз выкарыстоўваецца 3 разы, адлюстроўвае непаддзельны боль герояў ад вялікіх стратаў. Звычайна такі стан выкліканы нейкім знешнім уплывам, гукам, што вярэдзіць раны, нагадвае пра ростані: А сэрца сціскаецца так балюча пад рукой, нібы хоча яно выскачыць з гэтым няўмольным гудком паравоза [5, т. 1, с. 452]. Ці, напрыклад, невыносны боль сэрца ад турэмнай няволі юных герояў, што прыходзіць не ад набытага паднявольнага досведу, а прадчування, якой нядоляй з’яўляецца турма: Яны не ведалі яшчэ, што такое турма, але маленькія іх сэрцы сціскаліся гаручым болем [5, т. 1, с. 459]. У наступным прыкладзе эмоцыі героя выказаны праз антытэзу ‘кіпела – халодных’: Захару здавалася, што гэты голас ужо занадта раўнадушны, так кіпела і сціскалася сэрца яго ад гэтых халодных слоў [5, т. 1, с. 470].

На першы погляд, крыху менш балючая рэакцыя на знешнія падзеі адлюстроўваецца фразеалагізмам сэрца ёкнула ў каго (6 ужыванняў). Але гэты выраз таксама перадае цяжкія выпрабаванні, якія яшчэ наперадзе, прадчуванне іх: Ёкнулі сэрцы Мотэля і Панкрата. Палахліва мільганула думка: «Вайна» [5, т. 1, с. 25]. Ці, напрыклад, рэакцыя бацькі на нечаканае з’яўленне сына: – Хто тут? – Пусці, бацька. – Ёкнула сэрца старога [5, т. 3, с. 461].

Тройчы ўжыты фразеалагізм душа (сэрца) баліць у двух слоўнікавых значэннях, якія маюць падобны сэнс, але розныя спалучальныя магчымасці: сэрца баліць чыё, у каго, каму – ‘хто-небудзь моцна хвалюецца, адчувае трывогу, перажывае з-за чаго-небудзь’ і сэрца баліць за каго, за што, па кім, па чым, аб кім, аб чым – ‘хто-небудзь моцна хвалюецца, перажывае за каго-, што-небудзь’: Я здаровы, Канстанцін Сяргеевіч. Толькі душа вось баліць… Страты.. мы панеслі. Людзьмі. Вось таму і сумна на душы ў мяне [5, т. 4, с. 491]; У мяне вось старэйшыя, а то і сэрца баліць, што з імі там, у Мінску [5, т. 4, с. 64].

Шэсць разоў ужываецца фразеалагізм сэрца замірае ў каго, чыё (‘каго-небудзь нечакана ахоплівае хваляванне ці трывога, неспакой’), калі часта прычынай бывае станоўчае ўздзеянне, і ў душы героя нараджаецца глыбокая пяшчота: А часам, разам з адказам, яна адорвала яго такой ласкавай усмешкай, што сэрца яго замірала [5, т. 5, с. 210].

Сярэднюю частату ўжывання маюць фразеалагізмы сэрца ледзянее ў каго (5 ужыванняў); сэрца абрываецца ў каго, чыё (2 ужыванні); сэрца рвецца ў каго (2) і пад. Гэтыя выразы дапамагаюць абмаляваць адчуванні герояў часам на мяжы існавання, калі, здаецца ім, жыццё ператвараецца ў сваю супрацьлегласць: А калі і застаўся – дык адна відзімасць – сэрца ў яго халадзее і стыгне кроў [5, т. 3, с. 598]. У прыведзеным прыкладзе назіраем аўтарскі лексічны варыянт агульнанароднага фразеалагізма сэрца ледзянее ў каго – сэрца халадзее ў каго.

Акрамя прааналізаваных вышэй фразеалагізмаў з кампанентам сэрца, у творах пісьменніка ёсць шмат выразаў з лексічнай варыянтнасцю назоўнікавага кампанента: душа (сэрца) не ляжыць чыя, у каго, каго; душа (сэрца) гарыць чыя, у каго; душа (сэрца) баліць чыя, у каго, каму і пад., якія таксама перадаюць розны эмацыянальны стан асобы.

Такім чынам, у творах М. Лынькова налічваецца больш за 100 ужыванняў фразеалагізмаў з кампанентамі ‘душа’ і ‘сэрца’, што сведчыць пра надзвычайную ўвагу аўтара да псіхалагічнага стану героя і робіць яго прозу глыбока лірычнай.

Што да выклічнікавых фразеалагізмаў, то яны, у адрозненне ад іншых семантыка-граматычных разрадаў, не валодаюць намінатыўнай функцыяй, а эмацыянальная функцыя для іх – асноўная. Эмацыянальнасць такіх фразеалагізмаў і «складае іх змест, яны толькі і служаць для выражэння эмоцый, перажыванняў, настрою, адчуванняў» [3, с. 86-87]. У творах М. Лынькова налічваецца каля 150 ужыванняў выклічнікавых фразеалагізмаў. Відавочна, гэта не ў апошнюю чаргу звязана з характарам самога аўтара, які, па ўспамінах яго жонкі, – «мужны, валявы, з цвёрдым характарам. Запальчывы, але надзвычай вытрыманы, таму заўсёды здаваўся спакойным» [4, с. 281]. Эмацыянальнасць, запальчывасць творцы, пэўна, перадалася і многім яго героям, у мове якіх сустракаем вялікую колькасць выклічнікавых фразеалагізмаў. М. Лынькоў шырока выкарыстоўвае такія фразеалагічныя адзінкі з рознымі адценнямі: гонару: знай нашых!; пажадання: ні пуху, ні пяра!, у добры час!, дай бог (божа)!; папярэджання: глядзі ў мяне!; прыкрасці: прападзі пропадам!; здзіўлення: не можа быць!, вось яно як! , вось яно што!, на табе!

Эмацыянальнасць характэрна таксама фразеалагізмам «жэставага паходжання», калі ўнутраны стан асобы выяўляецца праз міміку, жэсты, рухі: разявіць рот, вешаць галаву, лыпаць вачыма, разводзіць рукамі і інш. Так, фразеалагізм вешаць галаву (‘даходзіць да моцнага адчаю, адчуваць душэўнае хваляванне, маркоціцца’) ужываны ў якасці элемента антытэзы, калі паўстае адвечная праблема бацькоў і дзяцей. Бацька (аповесць «Апошні зверыядавец») не здольны зразумець душэўныя зрухі дачкі і ўяўляе, што каханне не можа суправаджацца сумам: Што б гэта такое з ёй… Закахалася б, скажам, дык чаго галаву вешаць. Не, нешта нейкае ёсць [5, т.3, с.60]. Сэнсавая структура падобных фразеалагізмаў, на думку І.В. Абрамца, адначасова ўтрымлівае два кампаненты: 1) апісанне жэста, якое з’яўляецца прамым, літаральным значэннем выразу; і 2) пераноснае, фразеалагічнае значэнне жэста-сімвала. Паколькі такія выразы сумяшчаюць у сабе два аманімічныя спалучэнні (фразеалагічнае і свабоднае), мовазнаўца прапануе вылучыць нароўні з прапанаваным В.У. Вінаградавым падзелам фразеалагізмаў на зрашчэнні, адзінствы, злучэнні, яшчэ адзін тып семантычнай класіфікацыі – фразеалагічныя сумяшчэнні [1, с. 14]. Падобнае меркаванне ў некаторай ступені аспрэчвае сцвярджэнне У.П. Жукава наконт таго, што «фразеалагізмы не могуць адначасова выкарыстоўвацца ў літаральным і пераносным сэнсе. На фоне пераменных словазлучэнняў аналагічнай структуры яны ўспрымаюцца як якасна новая з’ява, як новая катэгарыяльная адзінка мовы» [2, с. 111].

Эмацыянальную функцыю, побач з камунікацыйнай, выконваюць і многія прыказкі, бо перадаюць закончаную інфармацыю і разам з тым выражаюць розныя пачуцці людзей. Напрыклад, прыказка Чыя б кароўка мычала, а твая б маўчала са значэннем ‘не табе пра гэта гаварыць’ ужо ў сваім змесце мае эмацыянальнасць: ужываецца з незадавальненнем у адказ таго, хто сам чымсьці запляміў сябе: Маўчым… І маўчаць будзем. Вунь сказаў я раз, дык твой жа, ну, сакратар ячэйкі твае, і сказані мне: «Чыя б кароўка мычала, а твая б маўчала, як-ніяк, ты ж у заўкоме… без цябе разбяруцца тут… [т. 3, с. 31]. У аповесці «Міколка-паравоз» дзякуючы прыказцы Будзе калі-небудзь і на нашай вуліцы свята перадаецца надзея, упэўненасць герояў у лепшае заўтра: Не гаруйце, усё пройдзе, усё мінецца, будзе свята калі-небудзь і на нашай вуліцы… Не ўсё ж ім ды ім [т. 3, с. 183].

Літаратура


  1. Абрамец И.В. Семантические основы некоторых приёмов преобразования фразеологических единиц (на материале русских сатирических журналов 80-х годов XIX века): Автореф. … кандид. филол. наук. – Самарканд, 1969.

  2. Жуков В.П. Роль образности (метафоричности) в формировании целостного значения фразеологизма // Проблемы фразеологии и задачи ее изучения в высшей и средней школе. – Вологда, 1967.

  3. Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. – Мінск, 1984.

  4. Лынькова С. Трыццаць гадоў поплеч // Святло яго душы. Успаміны пра Міхася Лынькова. – Мінск, 1979.

  5. Лынькоў М. Поўны збор твораў: У 8 тамах. – Мінск, 1981-1985.


І.У. Ашарчук (Гомель)
ЛЕКСІЧНАЯ ВАРЫЯНТНАСЦЬ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ

У МОВЕ ТВОРАЎ ЯКУБА КОЛАСА
Для фразеатворчасці Якуба Коласа характэрна ўжыванне варыянтных фразеалагічных адзінак (ФА) (каля 1320 адзінак), якія класіфікуюцца “ў пэўныя тыпы па шэрагу супрацьпастаўленняў” [1, с. 4]. Намі выдзелена лексічнае вар’іраванне, пад якім, услед за В.М. Макіенка, разумеем “уласна фразеалагічнае вар’іраванне, трансфармацыю асобна аформленай, але семантычна цэласнай адзінкі” [2, с. 32].

Лексічная варыянтнасць – адзін з найбольш пашыраных тыпаў фразеалагічнай варыянтнасці ў мове твораў Якуба Коласа. Яна складае 560 адзінак, або 41,5 % ад усіх варыянтных ФА.

Пераважная колькасць лексічных варыянтаў датычыць дзеяслоўных фразеалагізмаў, у якіх вар’іруецца дзеяслоўны кампанент (усяго 390 ФА, што складае 78 % ад агульнай колькасці лексічных варыянтаў). Параўнаем, напрыклад: Марына ўся аж дрыжала, І жаль пашыб яе і злосць; Ёй горка так, а ён, завала, Балясы точыць пра мілосць (т. 8, с. 144) [3] і А ротны маршавы тым часам.. Разводзіць розныя балясы Гадзіну добрую падрад (т. 10, с. 422); Жыццё ў прыграніччы … накладае свой адбітак на людзей, вучыць іх дзяржаць вуха востра і зорка глядзець навокал (т. 5, с. 397) і Але стан рэчаў быў такі, што трэба трымаць вуха востра, каб не папасціся бязглузда ў панскія рукі (т. 7, с. 240); Вусам рак не вядзе, Хоць бы клешняй рушыў (т. 3, с. 201) і Рак маўчыць зацята, Вусам не пакратаў (т. 3, с. 190), дзе дзеяслоўныя кампаненты ФА “выяўляюць рэлятыўнасць – парадыгматычную аднесенасць да сінанімічных ці семантычна блізкіх слоў, што і абумоўлівае магчымасць іх замены ў структуры фразеалагізма” [4, с. 7].

У выніку аналізу варыянтных дзеяслоўных ФА ўстаноўлена, што дзеяслоўныя кампаненты ФА ўступаюць у пэўныя адносіны: 1) калі месца фразеалагічнага кампанента займае квазісінанімічная яму лексема, або слова, якое лёгка ўступае ў сінанімічныя адносіны толькі ў межах прататыпаў варыянтных фразеалагізмаў. Напрыклад: зрабіць (паставіць) фундацыю каму ‘даць што-н. каму-н. як сябру, пачаставаць каго-н. чым-н., зафундзіць’(ФСМТЯК); замятаць (хаваць, прысыпаць) сляды ‘знішчаць тое, што можа быць доказам віны, якога-н. учынку’; душа замірае (замлявае) каго, чыя, у каго ‘пра фізічнае аслабленне (ад вялікага напалу пачуццяў, напружання і пад.)’; сагнаць (спагнаць, сарваць) злосць ‘даць выйсце гневу, незадавальненню’; зажыць (чарпануць) гора ‘перанесці, зазнаць многа нягод’ і інш. Квазісінанімія дзеяслоўных кампанентаў фразеалагізмаў звычайна мае індывідуальна-аўтарскі характар, паколькі грунтуецца на збліжэнні слоў, далёкіх у семантычных адносінах. Напрыклад, сярод варыянтных ФА знікнуць з твару зямлі, сысці з твару зямлі, сцерціся з твару зямлі ‘перастаць існаваць, быць у наяўнасці, прапасці’ апошні з’яўляецца коласаўскім варыянтам;

2) дзеяслоўныя кампаненты фразеалагізмаў суадносяцца з сінонімамі ў свабодным ужыванні: скінуць (зняць) цяжар з каго ‘вызваліць каго-н. ад чаго-н. цяжкага, што выклікае шмат клопатаў’; пападжымаць (пападціскаць) хвасты ‘спалохаўшыся вынікаў сваіх паводзін, учынкаў і пад. стаць больш асцярожным’; шмат вады сплыло (выцекла) ‘нямала прайшло часу, адбылося зменаў’; загаворваць (замаўляць) зубы ‘знарок адцягваць увагу субяседніка ад чаго-н. важнага, пабочнымі размовамі ўхіляцца ад прамога адказу’ і інш. Сярод такіх варыянтных ФА сустракаюцца і індывідуальна-аўтарскія: бровы ссоўваюццабровы навісаюць (інд.-аўт.) ‘нехта робіцца змрочным, злым, незадаволеным чым-н.’; раскрыць вуснырасчыніць вусны (інд.-аўт.) ‘пачаць гаварыць, выказвацца’ і інш.;

3) варыянтнасць дасягаецца за кошт дзеяслоўных кампанентаў ФА, якія адносяцца да слоў адной тэматычнай групы, напрыклад: плесці (ткаць) сеці ‘спакваля, непрыкметна рыхтаваць загавор супраць каго-н, непрыемнасць, пагібель каму-н.’, кішкі трубяць (спяваюць) ‘нехта адчувае моцны голад, вельмі хоча есці’;

4) група фразеалагізмаў з кампанентамі-дзеясловамі, якія адпавядаюць словам, несуадносным у іх свабодным ужыванні: гарыць (кіпіць) у руках у чыіх, у каго ‘выконваецца спрытна, умела, хутка’; язык адняўся (прыліп, анямеў) у каго ‘нехта раптоўна змоўк, не можа нічога сказаць’. Замена дзеяслоўных кампанентаў ФА, адпаведных семантычна несуадносным словам з’яўляецца ў большасці сваёй індывідуальна-аўтарскай;

5) лексічная варыянтнасць дзеяслоўных кампанентааў дасягаецца за кошт дыялектных адрозненняў кампанентаў: выкінуць (удзерці, удраць) штуку ‘зрабіць што-н. незвычайнае, што выклікае здзіўленне, неўразуменне, захапленне’. Лексіка-дыялектныя варыянты фразеалагізмаў пераважаюць у мове персанажаў і з’яўляюцца сродкам індывідуалізацыі мовы герояў, як, напрыклад, у паэме “Новая зямля”: Яно б чаму? служыць бы можна, Каб не валяўся так бязбожна У вочы гэты Рак-вар’ят (т. 6, с. 29). Агульнанародным адпаведнікам фразеалагізма валяцца ў вочы з’яўляецца фразеалагізм вязацца ў вочы. Напрыклад: Ты мне мыслі перабіваеш! Вяжацца ў вочы з сваею навукаю і з гэтаю паршываю малацьбою (т. 5, с. 290);

6) варыянтныя кампаненты належаць да розных сфер выкарыстання. Часцей за ўсё кампанент нейтральнай стылістычнай сферы замяняецца размоўна-гутарковым словам. Параўнаем напрыклад: А вось і Ачасан… ачэсан, ды не дужа: Дзе б ён ні сеў, заўсёды сядзе ў лужу (т. 2, с. 367) і Кепска, пане фюрэр, Дрэнна, дрэнна дужа. Проста на смех курам. Плюхнуліся ў лужу (т. 2, с. 341); Сёння толькі споўз з пасцелі (т. 12, с. 285); Учора толькі выпаўз з пасцелі (т. 12, с. 258), дзе на месцы фразеалагізмаў споўз з пасцелі, выпаўз з пасцелі лёгка ўгадваецца агульнавядомы фразеалагізм падняцца з пасцелі. Такое варыянтнае выкарыстанне фразеалагізма не парушае цэласнасці яго значэння, але закранае яго стылістычную сферу ўжывання.

Сэнс фразеалагізма знікнуць з твару зямлі пры замене яго дзеяслоўнага кампанента не парушаецца, але дзеянне набывае эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: Але памятай, [..] моцна-моцна пацягне цябе сюды, бо сярод чужынцаў ты згубіш свой воблік, сатрэшся з твару зямлі (т. 5, с. 502).

Вар’іраванне назоўнікавых кампанентаў ахоплівае ўсяго 42 ФА, або 6 % ФА ад агульнай колькасці лексічных варыянтаў. Фразеалагізмы з варыятыўнымі назоўнікавымі кампанентамі рэгулююцца сінаніміяй (падняць на смех (рогат) каго, што ‘высмейваць каго-, што-н., кпіць з каго-, чаго-н.’, кусок (кавалак) хлеба ‘сродкі для існавання, пражыткі’), тэматычнай аднароднасцю (не ставіць ні ў грош (капейку) каго, што ‘зусім не лічыцца з кім-, чым-н., не паважаць каго-н., адносіцца з пагардай да каго-, чаго-н.’, напускаць туман (мжу) ‘выхваляючыся, ствараць падманлівае ўражанне аб сабе, выстаўляючы сябе, сваё становішча ў лепшым выглядзе, чым ёсць на самай справе’, разрывацца на часткі (кавалкі) ‘выконваць адначасова многа розных спраў, абавязкаў’) і асацыятыўнай звязанасцю (як у бога за пазухаю (у кішэні, за дзвярыма) ‘без клопатаў, турбот’, агнём і мячом (жалезам) ‘з бязлітаснай жорсткасцю, бесчалавечна, прымяняючы самыя крайнія меры насілля, знішчаючы ўсё’); уплывам дыялектнай мовы: строіць кпіны (кеплі) ‘смяяцца з каго-н.’

Адзінкавымі прыкладамі ў параўнанні з названымі тыпамі лексічнай варыянтнасці прадстаўлена варыянтнасць іншых часцін мовы, напрыклад, лічэбнікаў: у тры (дзве) пагібелі; прыслоўяў: глядзець скоса (скрыва); атрыбутыўных кампанентаў: кепскія (малыя) жарты.

Лексічная зменлівасць характэрна і для службовых слоў. Напрыклад, варыятыўнымі могуць быць кампаненты-злучнікі: ці так ці (або) сяк; кампаненты-прыназоўнікі: на (ва) ўсё горла; на (у) людзі, пабіцца ў (аб) заклад, як з (з-пад) зямлі і інш.; кампаненты-часціцы: ні (ані) слова; як (нібы, быццам) праз сон, як (бы) ўкопаны і інш.

У мове твораў Якуба Коласа сустакаем і фразеалагічныя варыянты з двума і болей варыятыўнымі кампанентамі. Параўнаем, напрыклад, як бы там ні было і што б там ні было; мурашкі бегаюць па целе, мурашкі запоўзалі па спіне, мурашкі заходзілі па спіне.

Выкарыстанне Якубам Коласам значнай колькасці лексічных варыянтаў фразеалагізмаў выяўляе аўтарскі падыход ва ўжыванні варыянтных ФА і абумоўлена пэўнай мэтай: прыстасаваць ФА да кантэксту, падкрэсліць індывідуальнасць мовы персанажа, стылістычныя асаблівасці выказвання.
1   ...   31   32   33   34   35   36   37   38   ...   43

Похожие:

Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбразовательная программа для учащихся «Славянская мифология»
Развитие эмоционально-чувственной сферы ребенка является важным в формировании основ личности, так как современное прагматическое...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Методическая разработка интегрированного урока географии и информатики в 8 классе
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат: славянская мифология
Какие виды источников можно еще использовать, чтобы трансформировать, древнеславянские языческие верования?
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология icon«Откуда есть пошла славянская письменность»
Учебно-методический комплекс предназначен для студентов, обучающихся по специальности 032001 «Документоведение и документационное...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРабочая программа дисциплины «Славянская мифология и фольклор города»
Программа рассмотрена на заседании кафедры русской и зарубежной литературы (протокол №1 от «21» сентября 2013 г.)
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconУроки физики Кирилла и Мефодия: виртуальная школа Кирилла и Мефодия. 10 класс
Номенклатура цифровых образовательных ресурсов локального доступа (библиотека мбоу «сош №2»)
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconА. С. Пушкин и славянская мифология
Слово "культура" происходит от слова "культ" вера, обычаи и традиции предков. Тот, кто забывает это,- не имеет права счи­таться культурный...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбщероссийское движение «трезвая россия» международная славянская...
Молодежная антинаркотическая федерация россии всероссийское движение «молодежь за трезвую россию»
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconИнформационная справка об окружных Кирилло-Мефодиевских чтениях «Славянская...
Апреля 2012 года на базе гбоу сош с. Чубовка прошли I окружные Кирилло-Мефодиевские чтения
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconСлавянская мифология и очень древние надписи
Руси. По этим темам нами написано много статей; однако вопрос о применении этих надписей для исследования древней славянской мифологии...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбщероссийское движение «трезвая россия» международная славянская...
Основы собриологии, профилактики, социальной педагогики и алкологии (Материалы XXII международной конференции-семинара). /Под общей...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconТемы рефератОВ: Алкивиад и Александр Македонский как носители ценностей...
Античные воззрения на культуру и природу человека: Гомер, Гесиод, Тит Лукреций Кар


Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
100-bal.ru
Поиск