Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология





НазваниеОбщество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология
страница41/43
Дата публикации23.07.2014
Размер5.36 Mb.
ТипДокументы
100-bal.ru > История > Документы
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   43

Парцэляцыя ФА, калi ФА выдзяляецца лагiчна i выступае як iстотнае ўдакладненне папярэдняга выказвання. Напрыклад, [Паўлінка:] Другую песню цяпер пяе. Нож точыць... востра нож точыць родны мой татка на таго, каго сам калісь любіў i каго я палюбiла…, дзе двойчы ўжываецца ФА нож тачыць.

Паўтор ФА. Напрыклад, у мове Лявона экспрэсiўным цэнтрам метафарычнага кантэксту выступае ФА яму выкапаць 'падрыхтаваць, зрабіць зло, шкоду': Трэ' было мне ў сваiм часе выехаць з гэтае хаты i не чакаць, пакуль аж прыйдуць выкiдаць. А цяпер… сам сабе яму выкапаў сваiмi рукамi! (Пасля некаторае паўзы). Так, так, сам сабе яму глыбокую выкапаў… Без часу прыходзiцца ў яе лезцi, дзе адбываецца разгортванне метафарычнага кантэксту на вобразнай аснове ФА, калі актывiзуецца ўнутраная форма ФА i на гэтай аснове развiваецца цэлы малюнак у напрамку, якi задаецца метафарычным сэнсам ФА. Акрамя таго, вобразная аснова дадзенай ФА актывiзуецца, атрымлiвае далейшае асэнсаванне i дае штуршок для развiцця асацыяцый, “зона дзеяння” ФА выходзiць за яе межы, пашыраецца на ланцужок метафар, у якiм першае звяно – фразеалагiзм” [2, с. 155]. У адзначаным выпадку выкарыстання прыёму разгортвання метафарычнага кантэксту назiраецца ўскладненне ФА словам свабоднага ўжывання: глыбокая (яму глыбокую выкапаў), у вынiку чаго адбываецца актуалiзацыя ФА, а таксама яе сэнсавае прырашчэнне: на абагульнена-цэласнае значэнне ФА накладаюцца ўяўленнi канкрэтнага плана.

Выкарыстанне побач аднатэматычных ці сінанімічных ФА з аднолькавым кампанентам. Напрыклад, [Данілка:] Які гэта тата сёння нейкі, як не пры сваім розуме. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! – ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць… кожны з розуму сойдзе, дзе побач скарыстаны ФА як не пры сваім розуме 'ў ненармальным псіхічным стане'; 'не такі, як звычайна, дзіўны, ненармальны паводле псіхічнага стану' (СФМТЯК, с. 216) [7] і ФА з розуму сысці 'звар'яцець, стаць псіхічна ненармальным' (СФМТЯК, с. 216) [7]; [Данілка:] Эх, Зоська! Шкода мне цябе. У мамкі і Сымонкі ласкі не маеш, а і там, дзе ты думаеш ласку знайсці, дабро цябе не чакае, дзе побач ужыты ФА ласку знайсці 'стаць мілым, прыемным каму-н.' (СФМТЯК, с. 150) [7] і ФА мець ласку 'мілаваць каго-н., удастойваць увагі' (СФМТЯК, с. 150) [7].

Сутыкненне ФА і яе кампанента. Напрыклад, [Незнаёмы:] Час не спіць! Там чакаюць цябе… Час прачнуцца, Сымоне! Час! (Праз рэпліку Сымона): Час, Сымоне! Час!.., дзе не адзін раз паўтараецца іменны кампанент час ў значэнні 'пара' ФА час не спіць 'пара прыйшла, настала' (СФМТЯК, с. 300) [7]; Рвуць твае жылы кругом, Родны раскiдалi дом, Гiбель табе скрозь равуць, Рвуць твае жылы кругом, Рвуць, рвуць!... (Б’юць на трывогу званы), дзе экспрэсiўнасць узмацняецца выкарыстаннем кампазiцыйнага кальца (страфа пачынаецца i заканчваецца аднымi i тымi ж радкамi, якiя ўтрымлiваюць у сабе ФА рваць жылы 'мучыць, мардаваць, даводзіць да смерці каго-н.' (СФМТЯК, с. 104) [7]), а таксама алiтэрацыi вiбранта. Пра ўзмацняльна-вылучальную функцыю фразеалагічнага паўтору сведчаць і наступныя прыклады: Дай, давай, прыяцель мой, Дубiнаю жару! Здавiм петлямi, турмой Зямлi, волi мару (Iсцiнна чорнае трыо); Гэй i вышла, ой! Выйшла праява: I той князь, i дзяцюк той бядак Спадабалi княгiню на славу, Спадабалii як яшчэ, як! (Песня казка); Ты многа йшоу, блудзiў ты многа, – Жадання крыж ты нёс i нёс, Аж на растайных стаў дарогах; Цяпер – да нас ад бур i слез!... (Сад); А ў сэрцы, сэрцы неспакойным, Жаль так i ўеўся з пусткай гэтай; Снуюцца думы роем ройным О, як ты страшны мне, склон лета! (На склоне лета) і інш.

Каламбурнае сутыкненне ФА і свабоднага спалучэння слоў. Напрыклад, у мове Паўлінкі ФА не ўсе дома 'які выдзяляецца чым-н., прыдуркаваты, ненармальны чалавек; не такі, як іншыя' (СФМТЯК, с. 85) [7] абыгрываецца ў выніку каламбурнага сутыкнення з «антанімічным» ёй «структурна аднатыпным» свабодным словазлучэннем [9] і адначасова выконвае функцыю маўленчай характарыстыкі персанажа, выяўляючы артыстызм, іранічнасць, насмешлівасць, дасціпнасць гераіні: [Якім:] А ці нікога няма? (Гаворачы, набліжаецца да Паўлінкі, вітаецца і хоча абняць яе.) [Паўлінка:] (баронячыся). Ой, ой! памалу! Усе дома, усе дома. Толькі ў Якіма не ўсе дома, бо поначы ходзіць да маладых дзяўчат.

Выкарыстанне ў адным кантэксце ФА і сугучнага з яе кампанентам пытання, што, на думку даследчыкаў, «выяўляе прамое значэнне кампанента ФА» [5], а таксама «акцэнтуе ўвагу, падкрэслівае найбольш важнае ў творы» [3, с. 112]. Напрыклад, [Якім:] (як бы сам сабе). Калі, калі ўжо надойдзе тая часінка, што нас злучыць навекі, і мы ўжо ніколі не расстанемся? Калі? Калі?.. [Паўлінка:] Ха-ха-ха! На святое ніколі, дзе ФА на святое ніколі 'невядома калі' (СФМТЯК, с. 176) [7] рэалізуе ўсё ж не дакладна сваё фразеалагічнае значэнне, а прамежкавае – 'ніколі' / 'невядома калі'. На рэпліку Сцяпана «І ці гаманіце аб ім, ці не гаманіце – усё роўна нічога не выйдзе. Я ўжо яму даў дарогу» Паўлінка рэагуе пытаннем «Якую дарогу Паўтор іменнага кампанента ФА даць дарогу не столькі актуалізуе ўнутраную форму ФА, колькі выражае разгубленасць гераіні, выкліканую нечаканым і непажаданым ходам падзей.

Сутыкненне ФА ў рэпліках суразмоўцаў. Напрыклад, [Якім:] .. а там праз момант – і ты мая на векі вечныя. [Паўлінка:] (нібы са злосцю). Не я твая, а ты мой на векі вечныя, дзе ФА на векі вечныя 'заўсёды' (СФМТЯК, с. 35) [7] паўтараецца з мэтай падкрэсліць агульнасць, аднолькавасць, «сугучнасць» трывалых, моцных пачуццяў закаханых. Наступны прыклад ілюструе выкарыстанне паўтору ФА ў якасці пытання: [Адольф:] (пяе) Гляжу я без толку на хладную шаль, І чорную душу церзае печаль. [Адзін з гасцей:] Нашто ж глядзіш на яе, пан, без толку?, дзе ФА без толку 'дарэмна, упустую' (СФМТЯК, с. 282) [7] паўтараецца з мэтай аблічыць недарэчнасць маўлення персанажа і выявіць сваё негатыўнае стаўленне да яго – «прычапіцца да слоў».

Мімезіс – «разнавіднасць паўтору, некаторыя характэрныя асаблівасці першаснага (чужога) маўлення, якія наўмысна выкарыстоўваюцца ў сваім (другасным) маўленні з мэтай перадражніць або высмеяць адрасанта» [8, с. 3]. Напрыклад, [Паўлінка:] (сумна) Значыцца, Якімка, трэба ўжо табе рабіць фырр!, дзе гераіня паўтарае слова фырр, першапачаткова вымаўленае яе каханым: [Якім:] Як зязюлька, праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там... [Паўлінка:] (смеючыся). А там ізноў фырр!.. ФА рабіць фырр выконвае ролю эўфемізма, што дазваляе пазбегнуць непажаданай грубасці ў размове паміж закаханымі і паказаць узаемаразуменне паміж імі гульнёй са словамі. Адначасова да ўзмацнення экспрэсіўнага аспекту ФА і да яе семантычнага “прырашчэння” вядзе замена ФА рабіць ногі на рабіць фырр, з дапамогай чаго аўтар перадае жартаўлівы настрой Паўлінкі. А вось прыклад двухузроўневага каламбура: [Агата:] (падбягаючы да Пранціся з кулакамі). Дык чаго ж ты, тудэма-сюдэма, несвянцоная костка, рассеўся, як у сваёй хаце! [Пранцісь:] Пасвенцім, собственно, пане дабрудзею, калі несвянцоная. [Агата:] Вось я цябе зараз, тудэма-сюдэма, як высвенчу гэтай пляшкай па галаве, дык і сваіх не пазнаеш, няшчасны ты “вось-цо-да”…, дзе адбываецца ірадыяцыя ФА несвянцоная костка 'грэшнік, бязбожнік' (СФМТЯК, с. 133) [7] на наступныя рэплікі з выкарыстаннем аднакаранёвых слоў: пасвянціць з кантэкстуальным значэннем 'далучыць да веры', якое суадносіцца са значэннем ФА, і высвенціць – з несуадносным аказіянальным значэннем 'ударыць, нанесці фізічнае пашкоджанне'. ФА даць дыхту ‘рабіць што-н. энергічна, натхнёна’ (СФМТЯК, с. 100) [7] абыгрываецца ў наступным кантэксце: [Пранцісь:] Собственно, і дала ж твая баба мне дыхту, вось-цо-да. Аж лыткі трасуцца, пане дабрудзею. [Сцяпан:] І твая, каханенькі, родненькі, не адстала, – аж дыхавіцу чуць мне не нагнала. [Агата:] Абодва вы кавалёвыя мяхі, тудэма-сюдэма, непаваротлівыя, дык і здаецца, што нехта вам дыхту нейкага даваў. Пра дасціпнасць, кемлівасць Сцяпана сведчаць прыклады яго моватворчасці нават у сонным стане: [Альжбета:] Што ты табаку важыш? Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма! [Сцяпан:] Каханенькая, родненькая, я наважу, а ты купіш, – дзе на рэпліку з выкарыстаннем ФА табаку важыць ён каламбурыць, ужываючы кампанент, сугучны ФА. Адзначым выпадкі паўтору ў дыялагічным маўленні аднаго з кампанентаў ФА з мэтай уяўнай яе актуалізацыі, калі субяседнік знарок «здымае метафарычнасць з фразеалагізма» [2, с. 147]. Напрыклад, [Зоська:] На што хочаш прысягну! Руку дам праз сваю галаву. [Марыля:] Не трэба мне твае галавы, дзе кампаненты ФА руку даць праз <сваю> галаву паўтараюцца як рэакцыя на папярэдняе выказванне; [Мікіта:] Якое прыемнае, меджду протчым, спатканне, таварыш профэсар! Колькі лет! Колькі зім! [Янка:] І не колькі лет і не колькі зім, а ўсяго восем месяцаў, пане рэгістратар, як мы бачыліся.!, дзе ФА колькі лет! колькі зім! паўтараецца ў спалучэнні з адмоўнай часціцай. Так, у выніку ФА «падпадаюць пераасэнсаванню, страчваюць ідыяматычны сэнс» [6, с. 38].

Фармальны паўтор ФА са скарачэннем яе кампанентнага складу. Напрыклад, [Агата:] Усе яны добрыя, пакуль не ўбярэ каторы дзяўчыны ў свае рукі, а як убярэ, тады на іншы лад, тудэма-сюдэма, зайграе, а ты танцуй пад яго дудку, дзе ФА ўбіраць у свае рукі ўжываецца побач з рэдукаванай формай гэтай жа ФА – убіраць, што выклікана, на нашу думку, імкненнем аўтара пазбегнуць неапраўданага паўтору ФА; [Гануля:] (накрывае стол). Гэтымі сваімі спрэчкамі людзям толькі кроў псуеш. [Мікіта:] Псуюць і яны мне…, дзе ў цэнтры ўвагі ФА кроў псаваць; [Незнаёмы:] Што ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш? [Сымон:] Не праваліцца. Але як я сыду – мяне назад сюды не пусцяць (ФА скрозь дна праваліцца).

Каламбурнае сутыкненне ФА з сугучнай лексемай. Напрыклад, [Паўлінка:] (хітравата). Пэўне, і авечкі ў пана Адольфа таксама гілююць? [Адольф:] А так, так!.. [Паўлінка:] (ідучы па гарбату, для сябе, убок). Матыліцы авечак мучаць, як і сам тут (паказваючы на сваю галаву) матылі мае, а думае, што яны зыгуюць, дзе сутыкаюцца ФА мець матылі 'быць дурнаватым, някемлівым, не разумець' (СФМТЯК, с. 164) [7] і сугучная, але генетычна няроднасная лексема матыліцы 'захворванне жывёлы', што выяўляе здольнасць Паўлінкі трапна і з’едліва гаварыць, выстаўляць у камічным свеце іншых дзеючых асоб. Даміцэля, эмацыянальна рэагуючы на рэпліку Максіма (Ці не ведаеш, якім такім манерам я сюды папаўся?), адказвае: Я зараз манеры выганю васпану з галавы!, на хаду змяняючы ФА выбіваць з галавы дур. Фармальна аўтарская ФА манеры выгнаць з галавы 'сурова ўздзейнічаючы, адвучваць каго-н. ад дрэнных звычак, схільнасцей і пад.' (СФМТЯК, с. 163) [7] выконвае ролю эўфемізма, але Даміцэлі не характэрна тактоўнае абыходжанне ў размове з аднавяскоўцамі. Звяртае на сябе ўвагу выкарыстанне слова манеры, якое ў мове Максіма ўваходзіць у склад адвербіяльнага выразу якім такім манерам, а ў мове Даміцэлі з’яўляецца іменным кампанентам ФА. Таму больш дакладна разглядаць лексему манеры не як эўфемізм, а як звязку ў маўленні персанажаў.

Сутыкненне ФА і яе словаўтваральнага варыянта. Напрыклад, [Данілка:] А ці праўда, мамка, што ёсць такая сіаронка, праз каторую плывуць крыніцы з жывой вадою? Кажуць, калі напіцца тае вадзіцы жыватворнае, дык чалавек ніколі не ўмірае. [Данілка:] Але ўсё ж такі жывая вада ёсць, як сабе, мамка, хочаш!, дзе побач ужыты агульнаўжывальная ФА жывая вада і аўтарскі варыянт вадзіца жыватворная 'цудадзейная вада, якая вяртае мёртвых да жыцця' (СФМТЯК, с. 29) [7], утвораны ў выніку адначасова га далучэння другой асновы да аднаго кампанента ФА і далучэнне суфікса да другога.

Пералічаныя разнавіднасці прыёму сутыкнення фразеалагізма і яго кампанентаў ці фразеалагізмаў у мове твораў Янкі Купалы сведчаць найперш пра майстэрства аўтара ў скарыстанні фразеалагізмаў, выяўляючы самыя разнастайныя функцыі іх ужывання: экспрэсiўную, эмацыянальную, функцыю маўленчай характарыстыкі дзеючай асобы, узмацнення, удакладнення, акцэнтацыі семантыкі ФА і асобных слоў, а ў драматычных творах, з'яўляючыся адным са сродкаў адлюстравання вуснага маўлення, паўторы перадаюць размоўную інтанацыю і выконваюць функцыю звязкі маўлення дзвюх персанажаў.

Такім чынам, скарыстанне прыёму сутыкнення фразеалагізма і яго кампанентаў ці фразеалагізмаў ілюструюе працэс эстэтычнай рэалізацыі майстрам слова магчымасцяў сістэмы мовы; працэс узнікнення новых кантэкстных значэнняў ФА і слоў, што абумоўлена іх месцазнаходжаннем, спалучальнасцю, узаемаўплывам, і, безумоўна, «раскрывае ролю паэта ў выяўленні і расшырэнні патэнцыяльных магчымасцяў беларускага слова, яго семантычнага аб'ёму» [4, с. 264].
Літаратура
1. Квятковский А. Поэтический словарь. – Москва: Советская энциклопедия, 1966. – 376 с.

2. Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – 264 с.

3. Ляшчынская В.А. Паўтор у паэзіі Янкі Купалы // Весці НАН Беларусі. – Серыя гуманітарных навук. – 2003. – №3. – С. 108-112.

4. Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская; навук. рэд. А.І. Падлужны. – Мінск: Бел. навука, 2004. – 272 с.

5. Рагаўцоў В.І. Афарызмы – сродак камічнага ў беларускай драматургіі. Дыс. … доктара філал. навук: 10.02.01 / Магілёўскі дзярж. ун-т. – Магілёў, 2002.

6. Рагаўцоў В.І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 36-39.

7. СФМТЯК – Тут і далей указваецца скарочаная назва выдання: Ляшчынская В.А. Слоўнiк фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 312 с.

8. Ширина Е.В. Мимезис как особый вид повтора чужой речи: Автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / Ростов. гос. ун-т. – Ростов-на-Дону, 1990. – 19 с.

9. Шубадзёрава А.М. Каламбур у мове беларускай драматургіі. Дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / Магілёўскі дзярж. ун-т. – Магілёў, 1998.
З.У. Шведава (Гомель)
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   43

Похожие:

Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбразовательная программа для учащихся «Славянская мифология»
Развитие эмоционально-чувственной сферы ребенка является важным в формировании основ личности, так как современное прагматическое...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Методическая разработка интегрированного урока географии и информатики в 8 классе
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат: славянская мифология
Какие виды источников можно еще использовать, чтобы трансформировать, древнеславянские языческие верования?
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРеферат Славянская мифология
Левкиевская Елена Евгеньевна. В краю домовых и леших. Персонажи русских мифов. Объединенное гуманитарное издательство, 2009 год
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология icon«Откуда есть пошла славянская письменность»
Учебно-методический комплекс предназначен для студентов, обучающихся по специальности 032001 «Документоведение и документационное...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconРабочая программа дисциплины «Славянская мифология и фольклор города»
Программа рассмотрена на заседании кафедры русской и зарубежной литературы (протокол №1 от «21» сентября 2013 г.)
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconУроки физики Кирилла и Мефодия: виртуальная школа Кирилла и Мефодия. 10 класс
Номенклатура цифровых образовательных ресурсов локального доступа (библиотека мбоу «сош №2»)
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconА. С. Пушкин и славянская мифология
Слово "культура" происходит от слова "культ" вера, обычаи и традиции предков. Тот, кто забывает это,- не имеет права счи­таться культурный...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбщероссийское движение «трезвая россия» международная славянская...
Молодежная антинаркотическая федерация россии всероссийское движение «молодежь за трезвую россию»
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconИнформационная справка об окружных Кирилло-Мефодиевских чтениях «Славянская...
Апреля 2012 года на базе гбоу сош с. Чубовка прошли I окружные Кирилло-Мефодиевские чтения
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconСлавянская мифология и очень древние надписи
Руси. По этим темам нами написано много статей; однако вопрос о применении этих надписей для исследования древней славянской мифологии...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconОбщероссийское движение «трезвая россия» международная славянская...
Основы собриологии, профилактики, социальной педагогики и алкологии (Материалы XXII международной конференции-семинара). /Под общей...
Общество кирилла туровского гомельская специализированная славянская библиотека славянская фразеология iconТемы рефератОВ: Алкивиад и Александр Македонский как носители ценностей...
Античные воззрения на культуру и природу человека: Гомер, Гесиод, Тит Лукреций Кар


Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
100-bal.ru
Поиск